У Полацку знясуць недабудаваны Лядовы палац

Праект Лядовага палаца ў Полацку

Праект Лядовага палаца ў Полацку / onliner.by

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Полацка шукае падрадчыка, каб знесці недабудаваны Палац гульнявых відаў спорту ў мікрараёне "Аэрапорт", пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пра план пабудовы Палаца гульнявых відаў спорту ў Полацку стала вядома яшчэ ў 2008 годзе. Мясцовыя ўлады спадзяваліся пабудаваць яго за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Дабудаваць Лядовы палац, аднак, не паспелі.

Цяпер на знос даўгабуда бюджэт Полацкага раёна гатовы вылучыць 471 411 рублёў 2 капейкі. Знесці яго трэба да 12 лістапада 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі