У пятніцу ўначы ў Беларусі месцамі будзе да 2 марозу

1 траўня ўначы ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. А вось удзень на захадзе нашай краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаецца ад 0 да мінус 2 градусаў, у дзённыя гадзіны — 11-17 цяпла, на поўдні — да 19 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі