У Расіі затрымалі 7 тон беларускіх цыгарэт, якія везлі ў Вялікабрытанію
У Расіі затрымалі 7 тон беларускіх цыгарэт, якія везлі ў Вялікабрытанію. Выявілі кантрабанду супрацоўнікі Балтыйскай мытні. Паводле дакументаў фірмы, зарэгістраванай у Маскоўскай вобласці, у кантэйнеры знаходзіліся толькі "апараты для кандыцыянавання паветра... чылеры" з КНР. Але там былі схаваныя і больш за 360 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на 20 млн расійскіх рублёў (больш за 270 тысяч долараў). На этыкетках было пазначана, што яны выраблены ў ЕС. Але расійская мытня прыйшла да высновы, што насамрэч іх вырабілі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.