У Расіі затрымліваюць удзельнікаў акцыі "Апоўдзень супраць Пуціна"
Выбары ў Расіі
Больш за 70 чалавек затрымана падчас галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі, паведамляе "ОВД-Инфо". Гэта ўдзельнікі шматтысячнай акцыі "Апоўдзень супраць Пуціна", якая праходзіць па ўсіх гарадах Расіі і за мяжой. Яе мэта — наглядна паказаць, што сярод выбаршчыкаў ёсць праціўнікі дзеючага прэзідэнта пры гэтым нічога не парушыўшы. У 12:00 выбаршчыкі адначасова прыйшлі да ўчасткаў каб прагаласаваць супраць Пуціна або сапсаваць бюлютэнь. Акцыю незадоўга да смерці падтрымаў Аляксей Навальны.
У маскоўскай пракуратуры ўжо заявілі, што чэргі ў нядзелю апоўдні могуць расцэньвацца як перашкода працы выбарчых камісій, за што прадугледжана крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі. А ў некаторых гарадах акцыі апазіцыі спрабавалі перашкодзіць масленічнымі гуляннямі, паветранай трывогай і прыгнанымі аўтазакамі.
Вялікія чэргі сталі таксама да пасольстваў Расіі ў буйных гарадах свету. У Берліне выбаршчыкаў наведала Юлія Навальная.
Згодна з расійскім ЦВК, на 16:00 яўка выбаршчыкаў склала больш за 70,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.