У расійскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць кнігу спачуванняў

У расійскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць кнігу спачуванняў

2 і 3 лістапада ў расійскай амбасадзе ў Мінску будзе адкрытая кніга спачуванняў у сувязі з крушэннем расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце.

Паведамляецца, што кніга будзе адкрытая для запісаў з 10-й да 13-й і з 14-й да 17-й.

Як адзначаюць "Беларускія навіны", мінчукі ў нядзелю працягваюць несці кветкі і свечкі да будынка расійскай амбасады. Першыя кветкі да агароджы мінчукі прынеслі яшчэ ў суботу. Акрамя кветак і свечак некаторыя наведнікі, напрыклад, бацькі з дзецьмі, пакідаюць мяккія цацкі.

У амбасадзе падзякавалі беларусам за спачуванне.

Нагадаем, што расійскі пасажырскі самалёт разбіўся 31 кастрычніка ў Егіпце. Пры гэтым загінулі 224 чалавекі.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі