У самалёта "Белавія" ў палёце адмовіла сістэма папярэджання сутыкнення

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Сістэма папярэджання сутыкнення самалётаў у паветры (TCAS) адмовіла ў самалёта "Белавія".

Гэта адбылося ў ноч на 17 сакавіка, калі борт вяртаўся рэйсам з Масквы, піша "Зеркало" са спасылкай на тэлеграм-канал AVIAINCIDENT.

Інцыдэнт здарыўся ў паветры за 75 км на поўдзень ад расійскага Ржэва на вышыні прыкладна 8 км.

Камандзір вырашыў працягваць палёт да Мінска. Пасадка прайшла паспяхова і адбыллася ў 0:35. Дапамога не спатрэбілася.

Як расказвала Еўрарадыё, некалькі тыдняў таму пры пасадцы рэйса Масква — Брэст у рухавік самалёта Embraer 175 трапіла птушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі