У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі
Ападкі і завіруха / pixabay.com
Уначы і раніцай у сераду, 11 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі. У асноўным гэта снег, мокры снег, магчымая слабая завіруха. Сіноптыкі папярэджваюць, што на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -11 градусаў на ўсходзе краіны да +2 на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны на ўсходзе Беларусі будзе да -8, на Брэстчыне — да +4, у сталіцы — 1-3 марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.