У сераду ў Беларусі абяцаюць спёку і кароткачасовыя дажджы

Уначы 2 верасня месцамі, а днём пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Паводле прагнозаў метэаролагаў, вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду, днём пры навальніцах парывы ​​ўзмоцняцца да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +15...+21 градус, па паўночным усходзе месцамі чакаецца 12-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 28-34 градусаў, па поўдні краіны — да +35. У паўночна-заходніх раёнах удзень будзе толькі 22-27 вышэй за нуль, адзначае БЕЛТА.

У многіх раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі 2-3 верасня захаваецца надзвычайная небяспека пажару. У сувязі з гэтым абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі