У сераду ў Беларусі будзе гарачае і сухое надвор’е
Прагназуецца спёка да +33.
У бліжэйшыя суткі, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца спякотнае надвор’е.
Будзе малахмарна і без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівым, 2-7 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, месцамі — 11-13 градусаў цяпла.
Удзень будзе плюс 27-33 градуса.
З-за спякотнага надвор’я сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву