У сераду ў Мінску будзе 26 градусаў цяпла
Мінск у красавіку
У сераду, 10 красавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах уначы і раніцай.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +7 да +13 (на захадзе — да +15, у Мінску — 10-12 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +24 да +26).
У чацвер, 11 красавіка, пахаладае. Удзень будзе 11-19 градусаў (як і ў пятніцу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.