У СІЗА КДБ Анатоль Лябедзька абвесціў бестэрміновую галадоўку
Затрыманы 19 снежня старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абвесціў у СІЗА КДБ бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту. Таксама Лябедзька адмовіўся даваць паказанні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сын Лябедзькі Арцём: Арцём: "Па словах адваката, ён абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту. І таксама ён адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні.Гэта ўсе што адвакат сказаў. П'е салодкую гарбату..."
Арцём таксама адзначыў, што сёння а другой гадзіне начы стане вядома, адпусцяць Анатоля Лябедзьку ці яму выставяць абвінавачанні.
Нагадаем, раней стала вядома, што галадоўку ў СІЗА КДБ таксама абвясціў экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.