У Слоніме пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу ў Мінску

Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчэнні парушэння законнасці" атрымаў у суботу з Слонімскай раённай пракуратуры рэгіянальны каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Слонімскім раёне Іван Бедка.  Як паведамляе прэс-служба БХД, трое супрацоўнікаў у цывільным прывезлі Бедку паперу дахаты. Адзін з іх прадставіў пасведчанне супрацоўніка пракуратуры. У "афіцыйным папярэджанні" пракуратуры паведамляецца аб недапушчэнні парушэння артыкула 54.1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якім абумоўліваецца парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.

Слонімскі пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу, які мае адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 19 снежня. У выпадку парушэння заканадаўства актывісту штаба Віталя Рымашэўскага пагражаюць штрафам або адміністрацыйным арыштам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі