У спрынце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне Ірына Кручынкіна была шостай

У спрынце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне Ірына Кручынкіна была шостай

28 студзеня ў нямецкім Арберы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне прайшлі спрынтарскія гонкі. Найлепшы вынік у мужчынскім спрынце сярод беларусаў паказаў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 32-е месца.

У жаночым спрынце беларуска Ірына Кручынкіна была шостая. У яе здарыўся адзін промах на агнявых рубяжах. Лідарцы яна саступіла больш за 39 секундаў. Яшчэ тры беларускія біятланісткі занялі месцы з 54-га па 59-е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі