У выніку нападу на краму IKEA ў Швецыі загінулі два чалавекі
Яшчэ адзін паранены. Падазраваны ў нападзе затрыманы.
Невядомы з халоднай зброяй, напаў у панядзелак, 10 жніўня, на наведвальнікаў крамы IKEA ў шведскім горадзе Вэстэросе. Тэлефанаванне аб здарэнні паступіла з крамы ў паліцыю каля 13:00 па мясцовым часе.
Па дадзеных праваахоўных органаў, ад нажавых раненняў загінулі два чалавекі — мужчына і жанчына, яшчэ адзін чалавек сур’ёзна паранены. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Магазін ачэплены, а наведвальнікі эвакуяваныя. У цяперашні час супрацоўнікі праваахоўных органаў адбіраюць запісы з камер відэаназірання, усталяваных у краме. Падазраваны ў нападзе арыштаваны, паведамляе Deutsche Welle са спасылкаю на мясцовую газету VLT.
Фота: aftonbladet.se