У ЖКГ распавялі, калі і на колькі плануюць зноў павысіць камуналку

Квітанцыя на аплату камунальных паслуг

Квітанцыя на аплату камунальных паслуг / Aif.by

Да чэрвеня ў Беларусі плануюць чарговы раз перагледзець кошты жыллёва-камунальных паслуг. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Ён нагадаў, што правілы павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ прапісаныя ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з дакументам, на працягу года камунальныя плацяжы могуць падаражэць для насельніцтва на суму не больш за 0,5 базавай велічыні.

"На сённяшні дзень павышэнне адбылося ў студзені-месяцы на 0,26 базавай, бліжэй да чэрвеня ўрад прыме рашэнне аб далейшым [павышэнні] — у рамках нарматыўных дакументаў, якія ў нас прапісаны, — 0,5 базавай, не больш", — сказаў міністр.

Нагадаем, з 1 студзеня памер базавай велічыні ў Беларусі складае 40 рублёў. Такім чынам летам камуналка можа падаражэць у сярэднім яшчэ на 10 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі