У Гродне даўжнікам па камуналцы адключаюць каналізацыю

Камунальнікі Гродна

Камунальнікі Гродна / grodnoplustv.by

Новыя метады барацьбы з даўжнікамі за камунальныя паслугі выкарыстоўваюць у Гродне, паведамляе мясцовы тэлеканал "Гродна плюс".

Гродзенцу, які 32 месяцы не аплачваў камунальныя паслугі, заблакавалі водаадвядзенне каналізацыі. Па стаяку апусцілі заглушку, якая блакуе водаадвядзенне толькі ў канкрэтнай кватэры. Зліў вады не будзе працаваць ні ў прыбіральні, ні ў ванне, ні на кухні.

За мужчынам лічыцца запазычанасць па камуналцы ў 3900 рублёў і пеня ў 23 тысячы рублёў.

"Калі аплаціць чалавек свой доўг, то будзе ўсё вернута. Будзе назад знятая заглушка, і ўсе вернем на свае месцы", — кажа першы намеснік дырэктара УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Гродна Яўген Кічко.

Камунальнікі кажуць, што на гэтага гродзенца падалі заяву ў суд "аб прымусе да адчужэння жылога памяшкання". Але калі мужчына заплаціць запазычанасць, да суда справа не дойдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі