Украінцы маюць права на нянавісць — стрым з пісьменніцай Святланай Курс
Святлана Курс / асабісты архіў
Падзеі апошніх тыдняў развіваюцца з такой хуткасцю, што толькі паспявай пра іх чытаць і аналізаваць. Толькі за апошнія некалькі дзён здарыліся Нобелеўская прэмія і чарговая сутычка беларусаў і украінцаў, Крымскі мост, абстрэлы Запарожжа, Кіева і заява Лукашэнкі пра разгортванне сумеснай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі на заходніх межах. І кепскага тут больш, чым добрага.
Але і ў кепскім ёсць добрае, мяркуе пераможца апошняй прэміі Ежы Гедройца, пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Святлана перакананая, што рэжыму Лукашэнкі няма на чым утрымацца, а "рускі мір" ужо знішчаны. А яшчэ яна зараклася сварыцца з украінцамі. Кажа, што людзі, на якіх падаюць бомбы, маюць права на любую нянавісць.
Чаму беларусам варта супакоіцца і пагадзіцца з пісьменніцай? Ці няма пагрозы, што на месца "рускага міру" прыйдзе "украінскае місіянства"? Навошта ўкраінцы праігнраравалі і захэйцілі сваіх набеліятаў? Хто вінаваты ў тым, што вайной з боку Расіі пачаў кіраваць кат з Алепа? Ці ўступіць у вайну Лукашэнка? Што будзе, калі знікне Расія? Пра гэта і іншае гаворым са Святланай у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.