Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком інфармагенцтва "Расія сёння"

Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком інфармагенцтва "Расія сёння"

6 красавіка мiнiстр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з гендырэктарам федэральнага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства "Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыем Кісялёвым. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, функцыянавання карпункта агенцтва ў Беларусі, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.

Дарэчы, 7 красавіка Кісялёў прыме ўдзел у адкрыцці мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik у Мінску і фотавыставе "Інтэграцыя ў асобах", прымеркаванай да 20-годдзя падпісання дамовы аб утварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Акрамя таго, ён дасць прэс-канферэнцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі