"Зноў не той..." — за каментар аб смерці Макея затрымалі яшчэ аднаго чалавека
Затрыманы за каментар аб смерці Уладзіміра Макея / скрыншот відэа
За каментар аб смерці кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея затрыманы яшчэ адзін мужчына. "Пакаяннае відэа" з выбачэннямі перад блізкімі чыноўніка з'явілася ў праўладным Telegram-канале.
Мужчына кажа, што "з прычыны смерці Уладзіміра Уладзіміравіча Макея напісаў цынічны абразлівы каментар". Ён таксама распавядае, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а яшчэ падпісаны на забароненыя каналы і рабіў з іх рэпосты.
Раней ГУБАЗіК паведаміў, што сілавікі выявілі ўжо больш за 20 чалавек у Беларусі, якія напісалі абразлівыя каментары пасля смерці Уладзіміра Макея, і яшчэ 50 за мяжой. Ім сілавікі паабяцалі "цёплы прыём пры вяртанні".
Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. У мінулы аўторак быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.