У Беларусі пачаліся затрыманні за каментары пра смерць Макея
Пачаліся затрыманні за каментары пра смерць Макея / t.me/viasna96
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за абразлівы каментар пра смерць Уладзіміра Макея, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Сілавікі заяўляюць, што выявілі больш за 20 чалавек, якія знаходзяцца ў Беларусі і абразілі ў каментарах Макея. Яшчэ каля 50 каментатараў цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі. Сілавікі абяцаюць ім "цёплы прыём пры вяртанні".
Раней сілавікі затрымлівалі людзей за каментары з нагоды гібелі ў перастрэлцы айцішніка Андрэя Зельцэра і кадэбіста Дзмітрыя Федасюка, а таксама лётчыкаў Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка, якія разбіліся ў Баранавічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.