Жыхара Пружанаў асудзілі за каментар пра Макея

"Пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Жыхара Пружанаў Максіма Міцкевіча асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) за каментар пра Уладзіміра Макея, былога міністра замежных спраў Беларусі. Як піша @viasna96, ён напісаў яго ў красавіку 2021-га, а затрыманы быў у лістападзе 2022 года (Макей яшчэ быў жывы). Пазней яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Суд Пружанскага раёна (суддзя — Вадзім Мазоль) прызнаў маладога чалавека вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" — "пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці". Міцкевіч прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Максіму Міцкевічу 22 гады. Ён працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на пружанскім прадпрыемстве. Яго ўключылі ў "спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". 

Жыхара Пружанаў асудзілі за каментар пра Макея
spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі