У Мінску з'явіцца адзіны праязны на ўсе віды наземнага транспарту
Грамадскі транспарт у Мінску / sb.by
Да 1 верасня ў Мінску павінен з'явіцца адзіны праязны на ўсе віды гарадскога наземнага транспарту. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на намесніка гендырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Віктара Тозіка.
Па яго словах, "сёння налічваецца 180 відаў праязных дакументаў, а з укараненнем адзінага праязнога іх застанецца 26". Перш за ўсё гэта будзе зручна для пасажыраў, мяркуюць у "Мінсктрансе". "З увядзеннем адзінага праязнога пасажыр на працягу дня зможа зрабіць любую колькасць перасадак, не чакаючы свой від транспарту", — расказаў Тозік.
Наколькі гэта новаўвядзенне акажацца выгадным, пакуль незразумела. Незразумела, колькі будзе каштаваць гэты праязны, і ці застанецца магчымасць зэканоміць і ўзяць праязны толькі на адзін від транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.