Праезд у грамадскім транспарце ў Мінску даражэць пакуль не будзе

Грамадскі транспарт у Мінску / Общественный транспорт в Минске / Еўрарадыё

Грамадскі транспарт у Мінску / Еўрарадыё

Тарыфы на параезд у грамадскім транспарце ў Мінску павялічвацца пакуль не будуць. Пра гэта заявіў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Юрый Супрановіч, піша Reform.by.

Па яго словах, пытанне пра падаражанне квіткоў на праезд падымаецца пастаянна, бо тарыфы не цалкам кампенсуюць выдаткі транспартнікаў. Акрамя таго, неабходна абнаўляць транспарт. Усё гэта кладзецца на бюджэт Мінска.

Апошні раз квіткі на грамадскі транспарт у Мінску даражэлі ў красавіку 2022 года. Тады тарыфы павялічыліся на 10 капеек.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі