Вайцюшкевіч малодшы ўпершыню з'явіўся на публіцы!
Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйна павіншаваў беларусаў з калядамі , але сёлета канцэрт быў для самых маленькіх. На сцэне ўпершыню з'явіўся Вайцюшкевіч малодшы
Штогод музыка Зміцер Вайцюшкевіч віншуе беларусаў канцэртамі і альбомамі, якія, звычайна, з'яўляюцца на свет ў пэўны святочны дзень.
Так, на Каляды Зміцер запісаў альбом святочных дзіцячых песенек - апавяданняў пра анёлаў-ахоўнікаў і назваў яго адпаведна - "Анёлкі". Музыка кажа, што яму хацелася стварыць нешта святочнае і чыстае, для дзетак. І, перш за ўсё, для свайго маленькага сына Язэпа.
Інтэрв'ю са Змітром і агляд дыска хутка з'явяцца на нашым сайце, а зараз мы запрашаем вас даведацца пра тое, як прайшла прэзентацыя "Анёлкаў" калядным вечарам ў Канцэртнай Зале "Мінск".
Да звычайнага складу гурта "WZ Orchestra" дзеля каляднага віншавання далучыліся і запрошаныя інструменталісты вышэйшага гатунку, такія, як, напрыклад, Сяргей Трухановіч (гітара), духавая секцыя са Змітром Ціхановічам (трубач Аркестра М.Фінберга), Змітром Бударыным і Андрэем Кляшчовым (трамбон і саксафон), хор "Concordia", актор Тэатру імя Я.Купалы Мікола Прылуцкі.
Можа, Зміцер і сабраў такую колькасць выканаўцаў, спекулюючы на тэме свята, дзетак і віншаванняў, але гэта быў сапраўдны вялікі, смесны праект. У ім можна было пачуць і пабачыць не толькі розныя музычныя стылі, але і розных вакалістаў. Такія праекты даюць агульнае ўляўленне пра беларускае музычнае жыццё пэўнага вузкага кола.
Арцём Кавалеўскі, аўтар тэкстаў альбому "Анёлкі".
Нецвярозы ад салодкага віна і шчасця, што канцэрт адбыўся, Арцём Кавалеўскі, расказаў, як пачынаўся праект, прачытаў верш і Зміцер запрасіў Ганну Хітрык (гурт "Дзеці Дзяцей"), якую абраў сваёй напарніцай-канферансье .
Зміцер Вайцюшкевіч прызнаецца, што спачатку нават і не думаў запрашаць Ганну ў праект, але цяпер ён шчаслівы ад таго, што іх разам звялі анёлкі. (Пра гэта больш падрабязна ён распавёў у інтэрв'ю Еўрарадые, якое вы пачуеце ў суботу. - рэд.)
Зміцер выглядаў нібыта анёл, Ганна - нібы малы чорт, ад чаго іх жарты часам былі спакуслівымі і двухсэнсоўнымі.
Хітрык кажа, што хацела б больш дасканалай працы са Змітром, але ўсё адно праект лічыць удалым:
"Я люблю, калі ўсё зроблена на сто адсоткаў выдатна! У гэтым праекце мне не хапала рэпетыцый. Я паслухала песню праз інтэрнэт і пасля адразу ж пабегла запісвацца ў студыю. Ніякіх рэпетыцый у нас не было. А шкада! Я б іх абавязкова дадала".
"Мне вельмі спадабалася песня, якую для мяне абраў Зміцер! Там гучыць толькі вакал і баян. Вельмі незвычайна. Але мне хацелася б больш паскакаць, пазабаўляцца як дзіцёнак, бо ў людзей ўжо такі стэрэатып склаўся, што, калі Хітрык спявае, то гэта будуць лірычныя, драматычныя песні. Усё адно добры праект, мне падабаецца".
Аляксандар Шувалаў
Пачала канцэрт Ксенія Мінчанка, якая працуе з Вайцюшкевічам ў складзе "WZ Orchestra" (скрыпка, вакал). Яна выйшла на сцэну, чароўная музыка і голас паліліся, і свята пачалося. Нягледзячы на тое, што ў Ксеніі выдатны талент спявачкі, на канцэртах "WZ Orchestra" яна спявае мала. Таму, відаць, Зміцер даверыў ёй выканаць самую першую песню.
Ксенія Мінчанка кажа, што лічыць "Анёлкі" адным з самых ўдалых праектаў Вайцюшкевіча. Яна працуе са Змітром ужо шмат гадоў і можа сабе спакойна дазволіць аналізаваць яго творчасць:
"Мне праект "Анёлкі" вельмі падабаецца таму, што ён сапраўды рознакаляровы. Тут і стылістыка, і манера выканання розныя. Шмат людзей! Я, вось, упершыню Настку Някрасаву пачула. Мяне так моцна ўразіў яе голас! Прыгожа спявае дзяўчына. Праўда. А вось мае песні мяне крыху бянтэжылі, бо танальнасць была нізкаватая для мяне. Затое, настрой у песень быў вясёлы, бо ў "WZ Orchestra" я прызвычаілася заўсёды спяваць чамусьці сумныя".
Галіна Казіміроўская
Свайго маленькага сына Язэпа Зміцер Вайцюшкевіч называе "халяўшчыкам", бо хлопцу толькі паўгода, а ён ўжо зорка альбома. Здаецца, што у сям'і Змітра не адзін халяўшчык. Цяпер з ім спявае яго цудоўная жонка – Галіна Казіміроўская. У яе прыгожы анёльскі голас!
Янка Маўзер (гурт "Маўзер") традыцыйна выдаў сэксуальны спеў, рухі цела, і ні на імгненне не згубіў свайго брутальнага іміджу. Музыка кажа, што запрашэнне Змітра Вайцюшкевіча стала для яго сюрпрызам:
"Уяві, тэлефануе мне Зміцер і запрашае ў праект. Вядома, калі сам Вайцюшкевіч тэлефануе мне, я ўжо не магу адмовіць. Спачатку я не ўяўляў сабе, што гэта будзе за праект і як я буду спяваць гэтыя дзіцячыя песенькі. Але потым я падумаў, што гэта крута. У нашага гурта такі сур'езны і пафасны імідж, што праект кшатлу "Анёлкаў" крыху дапаможа мне творча разняволіцца. Мне спадабаўся вынік".
"Калі я прыехаў у Мінск, то чакаў, што будзе нейкі акустычны канцэрт, а тут усё так сур'ёзна! Дзеці, арекстр, хор... Трындзец! У Змітра ўвогуле так шмат працы, што я ў шоку. Ён монстар, праўда! Калі гляджу на яго, то не магу ўявіць сабе, як ён адзін гэта ўсё робіць. Піпец!"
Разам з Вайцюшкевічам на сцэне працавалі дзеці, якія бралі ўдзел у запісе альбома. Гэта Фёдар і Варвара Шыманцы, Вікторыя Дзеравянка і маленькі сынок Зміцера - Язэп Вайцюшкевіч. Ён аб'явіцца крыху пазней.
Настка Някрасава (гурт "Folk Roll"), якая зараз жыве ў Польшчы, прыехала, каб падтрымаць Змітра і выканаць з ім некалькі песенек. Настка ў гэтым праекце выступіла не толькі як моцная спявачка, але і як таленавітая акторка, бо яе песні сапрўды гучаць, як дзіцячыя мульцікі :
"Я вырашыла спяваць зусім па-дзіцячаму, таму што песні гэтага патрабуюць. І мне падабаецца тое, што атрымалася.
Я вельмі рада, што падчас працы ў студыі раптоўна паўстаў наш дуэт з Алесем Зайцавым (гурт "Босае Сонца") . Мы спелі разам песню "Просьба" і мне падаецца, што гэта найлепшая песня з альбому."
Хор "Concordia"
Алесь Зайцаў прызнаўся, што пасля працы ў праекце перагледзеў сваё стаўлення да стварэння музыкі:
"Зміцер Вайцюшкевіч працуе вельмі шмат! У яго невыносна актыўны графік працы. Я думаў, што не здолею зрабіць ўсё, што мы запланавалі. Мне было цікава паўдзельнічаць ў праекце, таму што Зміцер вядомы музыка і довсед працы з такім чалавекам вельмі карысны.
Я не камерцыйны артыст, таму працую крыху інакш, але прыклад Змітра прымусіў мяне зразумець некаторыя важныя рэчы. Напрыклад, калі ты хочаш дасягнуць нейкіх сапраўдных вынікаў, то да музыкі варта ставіцца, як да звычайнай працы, а не толькі, як да творчасці".
Зміцер Вайцюшкевіч падзякаваў Богу і анёлкам за тое, што канцэрт усё-такі прадаўся .
Мікола Прылуцкі. Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Мікола спяваў сакрэтную песню "Сакрата-анёлка" і менавіта гэтаму чалавеку ў дзіўным строі дзеці пляскалі ў далоні ад першай да апошняй ноткі і гулі ад шчасця.