Віктарын: ЕС хоча заключыць двухбаковае пагадненне з Беларуссю, але мае ўмовы

Віктарын: ЕС хоча заключыць двухбаковае пагадненне з Беларуссю, але мае ўмовы

Еўрасаюз жадае пачаць перамовы з Беларуссю па двухбаковым пагадненні, але мае пэўныя патрабаванні са свайго боку. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" заявіла кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Інтэрв'ю было паказанае ўвечары 27 лістапада.

Па яе словах, за апошнія два гады ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам адбыўся вялікі прагрэс. Віктарын пазітыўна ацаніла змены. Яна дадала, што цяпер перамовы паміж ЕС і Беларуссю наконт двухбаковага пагаднення не адбываюцца, бо ЕС чакае, каб наша дзяржава выканала пэўныя ўмовы.  

Дыпламат патлумачыла, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні залежыць ад Савета Еўрасаюза і Еўрапарламента. "Там задаюць пытанні наконт правоў чалавека і смяротнага пакарання", — дадала Віктарын.

А вось перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС працягваюцца. Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС паведаміла, што нядаўна прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы. Ёсць дамоўленасць пра сустрэчу экспертаў, якія абмяркуюць тэхнічныя пытанні пагаднення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі