Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
Беларуская тэнісістка 30 жніўня ў трэцім крузе выйграла ў Алены Веснінай з Расіі — 6:1, 6:1.
Наступнай саперніцай Азаранкі будзе сербка Аляксандра Круніч, паведамляе БелаПАН. У 1/16 фіналу сербка выбіла з барацьбы чацвёртую ракетку свету чэшку Петру Квітаву — 6:4, 6:4.
Фота — ctv.by