Вярхоўны суд адмовіў А.Шарэнду, аштрафаванаму за акцыю прадпрымальнікаў
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу брэсцкага актывіста апазіцыі Андрэя Шарэнды. Апазіцыянер абскарджваў штраф у 50 базавых велічыняў за ўдзел 21 студзеня 2008 года ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.
Апазіцыянер абскарджваў штраф, бо палічыў, што такое пакаранне парушае яго грамадзянскія правы, у тым ліку права на вольнае выказванне думкі і на мірны сход. Аднак Вярхоўны суд палічыў, што сваімі дзеяннямі актывіст апазіцыі парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.
Цяпер А.Шарэнда збіраецца падаваць скаргу на парушэнне сваіх правоў ў Камітэт ААН па правах чалавека, адзначае БелаПАН.