Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю на прысуд журналісту Паўлу Мажэйку

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч у судзе

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч у судзе

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў апеляцыйныя скаргі на прысуды палітвязням журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Апеляцыі разглядалі сёння ў закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, Мажэйку і Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове" (ч.2 арт. 361-4). Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.

Згодна з матэрыяламі справы, Юлія перадала Мажэйку інфармацыю аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама аб разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і пакарання, якое яму прызначылі. А Мажэйка далей, па версіі абвінавачвання, перадаў гэтыя звесткі для публікацыі ў адно з незалежных СМІ, якія сілавікі лічаць "экстрэмісцкім".

Ні Павел, ні Юлія сваёй віны ў судзе не прызналі. Больш за тое, Юргілевіч казала, што яе трымаюць у "скоцкіх умовах" і не даюць азнаёміцца са справай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі