"Карцар 2": у Гродне судзяць журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч на судзе / БЕЛТА
Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч на судзе / БЕЛТА

У Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс па справе журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч.

Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове). Справу разглядае суддзя Максім Філатаў. Суд пачаўся ў адкрытым рэжыме.

Падставай называюць супрацу з "Белсатам": Мажэйка перадаў тэлеканалу "Белсат" звесткі ад Юргілевіч, што яе пазбавілі ліцэнзіі адваката і выключылі з Гродзенскай калегіі адвакатаў, а таксама — што Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу мастака Алеся Пушкіна і вынес яму прысуд.

На судовы працэс Юргілевіч прыйшла ў робе "Карцар 2". Калі прапагандысты сталі іх здымаць, палітвязні павярнуліся да іх спінамі.

Юлія Юргілевіч абараняла ў судзе такіх беларускіх палітвязняў, як Алесь Пушкін, Ігар Банцар, Арцём Баярскі. Яе затрымалі напрыканцы жніўня 2022-га.

Паўла Мажэйку затрымалі таксама ў той жа час, калі ён прыехаў у Гродна наведаць бацькоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі