Суд адправіў за краты Мажэйку і Юргілевіч на 6 год. Чаму трэба ведаць іх імёны
Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч у судзе / Белта
Суд прызначыў па 6 гадоў калоніі журналісту Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч.
Суддзя вырашыў, што Мажэйка “па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч” перадаў тэлеканалу “Белсат” інфармацыю пра тое, што Юргілевіч выключылі з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў. Адвакатка абараняла ў судах шматлікіх палітвязняў — Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. Юргілевіч працавала адвакаткай 18 гадоў.
Таксама суддзя абвінаваціў Мажэйку і Юргілевіч у тым, што яны перадалі “Белсату” інфармацыю пра разгляд Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.