Як беларусы вывучаюць брытанскі вопыт прадпрымальніцтва ў мастацтве (відэа)
У Лондане высадзіўся "дэсант" прадстаўнікоў творчых індустрый нашай краіны. Досвед яны пераймаюць у знакамітых тэатрах, музеях, канцэртных залах.
Як адзначае тэлеканал АНТ, крэатыўная сфера дазваляе мастацтву Вялікабрытаніі не толькі забаўляць, але і прыносіць немалы прыбытак.
Вось што гаворыць Уладзімір Карачэўскі, дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі:
"Маркетынг трэба ўкараняць не толькі ў прамысловасць, але і ў культуру. Гэта пошук новых форм. Напрыклад, дадатковыя паслугі, акрамя асноўных — выпуск уласных сувеніраў, адукацыйныя праграмы і гэтак далей. Таксама аб'яднанне, сінтэз — сёння адзін від мастацтва проста не выжыве".
Кантакты беларускіх і брытанскіх крэатыўшчыкаў працягнецца ўжо ў Мінску, дзе ў лютым 2015-га пройдзе фестываль "Fun house", цалкам прысвечаны Вялікабрытаніі.
Фота — Fotolia