Як будуць працаваць мінскія крамы і рынкі ў святочныя дні?

Як будуць працаваць мінскія крамы і рынкі ў святочныя дні?

31 снежня і 7 студзеня харчовыя і нехарчовыя крамы сталіцы будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне харчована рынку Мінгарвыканкама.

Супер- і гіпермаркеты будуць заканчваць сваю працу не раней за 22.00 — у такім рэжыме яны працуюць з 15 снежня па 7 студзеня. У навагоднюю ноч да 4 раніцы будзе працаваць “Калядны кірмаш” на пляцоўцы ля Палаца рэспублікі. Там можна будзе набыць навагоднія падарункі, сувеніры, слодычы, свежую выпечку, глінтвейны ды іншыя тавары.

1 студзеня харчовыя крамы будуць працаваць з 10.00 да 18.00, у нехарчовых крамаў выходны.

Сталічныя рынкі 31 снежня працуюць у рэжыме працоўнага дня. 1 студзеня выходны для ўсіх рынкаў горада. 2 студзеня не працуюць рынкі “Тутэйшы” (Партызанскі праспект, 99), “Серабранка” (Пляханава, 89), “Маскоўскі” (праспект Газеты “Звязда”, 16), “Малінаўка” і Maxsimus (Ясеніна, 76). Астатнія будуць працаваць у звыклым рэжыме.

7 студзеня будуць зачыненыя рынкі “Тутэйшы”, “Велазаводскі” (зав.Рабочы, 5), “Маскоўскі”.

Рынкі “Камароўскі” і “Ждановічы” з 2 па 7 студзеня працуюць па графіку працоўнага дня, паведамляе TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі