Як "дружылі" "Тубсы", "Петля", Бабкін і Дэльфін. 2 дзень фэсту. Фота
Другі дзень "Дружбы" быў адзначаны спёкай, півам, весялосцю і сумнымі хэдлайнерамі.
Кеша і Клім з Botanic Project гэтым разам гралі свае песні ў суправаджэнні музыкаў з "Адыс Абеба". Нехта з фэнаў разгарнуў у знак салідарнасці з гуртом растаманскі сцяг. "Уважлівыя людзі" яго тут жа папрасілі згарнуць. Нічога, апроч сцяга СТБ, якое здымала фэст, не мусіла лунаць над Шаблямі
Вясёлы "НаГуаль" мог бы лёгка стаць хэдлайнерам фэсту. Але арганізатары так не палічылі і аддалі перавагу сумным артыстам
Іллі Чарапко-Самахвалаву давялося пераўвасабляцца як маральна так і фізічна: з харызматычнага лідара "Петлі", схільнага да самазнішчальных капанняў, у пяшчотнага вар'ята-доктара ў "Касіяпеі"
Аня Хітрык з гуртом "Сундук"
The Toobes паказалі беларускім фэнам свайго новага, кажуць, часовага, басіста
Чарапко і "Касіяпея"
Рускі рок ад "Мураками"
Сабачка, які нейкім чынам усё ж патрапіў на строгую "Дружбу"
Тужлівы Сяргей Бабкін
І тужлівы Дэльфін