Некультурны Мінск вачыма лідара “Кассиопеи” Аляксандра Ліберзона (відэа)
Кожны чацвер Еўрарадыё агаляе ўсе негатыўныя бакі закуліснага жыцця, знаёміць з бездакорнымі густамі куміраў і паміж справай разбіраецца з вашымі планамі на бліжэйшы тыдзень. 14 снежня мы даведаліся, дзе можа сустрэць лідара гурта “Кассиопея” Аляксандра Ліберзона, чаму ён не разбіраецца ў культурным жыцці сталіцы і як гэта суадносіцца з канцэртам-прэзентацыяй новага сінгла, які пройдзе ў “антычным” стылі.