Як Мінюст правярае партыі і за што раздае папярэджанні

"Канстытуцыйная рэформа" ў Беларусі пачнецца з "ператрахівання" апазіцыйных партый
"Канстытуцыйная рэформа" ў Беларусі пачнецца з "ператрахівання" апазіцыйных партый

Міністэрства юстыцыі працягвае праверку беларускіх партый, распачатую па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. 11 лістапада Мінюст вынес папярэджанні некалькім партыям, якія адмовіліся раскрыць інфармацыю пра колькасць сваіх членаў і структур. 

Якія з 15 зарэгістраваных у Беларусі партый былі папярэджаныя — не паведамляецца. Еўрарадыё вырашыла высветліць гэта. А таксама даведацца, чаго чыноўнікі хацелі ад партыйцаў і чаму некаторыя палічылі, што лепш гэтыя патрабаванні не выконваць.

БНФ: Мінюст патрабаваў месца працы і месца вучобы партыйцаў

Как Минюст проверяет партии и за что раздаёт предупреждения

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавядае: Мінюст атрымаў усе запытаныя дакументы, за выключэннем партыйных спісаў.

— Мы ўвогуле адправілі больш за паўтары сотні раздрукаваных лістоў інфармацыі па структурных падраздзяленнях. Усе адправілі: гарадскія, раённыя, абласныя арганізацыі. Але спісы не падавалі. Яны [Мінюст. — Еўрарадыё] запатрабавалі і месца працы, і месца вучобы. Гэта незаконна, і ўлады могуць выкарыстоўваць гэта для "разборак" з нашымі членамі, — кажа Кастусёў.

Кастусёў дадае: калі Міністэрству яшчэ нешта спатрэбіцца, яно выйдзе на кіраўніцтва партыі, і пытанні будуць вырашацца.

Как Минюст проверяет партии и за что раздаёт предупреждения

БСДП (Г): Мінюст абярэ некалькі чалавек са спісу

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў плануе заўтра сустракацца з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі. Зноў жа — па пытанні партыйнага спісу.

— Фактычна, мы дасягнулі кампраміснага рашэння: мы пакажам ім наш спіс членаў партыі, яны выберуць некалькі чалавек і мы дамо ім дакументы, якія пацвярджаюць, што яны члены нашай партыі. Ні анкеты, ні ўліковыя карткі мы прадастаўляць ім не будзем, — кажа Барысаў.

Палітык не выключае, што пры іншых абставінах ён, магчыма, і падаў бы спіс. Але не цяпер.

Улічваючы, што патэнцыйна нашы сябры могуць патрапіць пад рэпрэсіі, наша партыя, разам з іншымі дэмакратычнымі, вырашыла, што прадастаўленне поўных спісаў не адпавядае нормам закона.

Барысаў падкрэслівае: такога паняцця, як перарэгістрацыя, у законе няма. І гэта не нармальна, што некалькі партый атрымліваюць папярэджанні падчас гэтай самай "перарэгістрацыі".

— Міністэрства юстыцыі ўжо, напэўна, па трэцім коле запытвае інфармацыю ад нашых раённых, гарадскіх, абласных арганізацый. І перыядычна звяртаецца ў цэнтральны офіс.

Пытанні Мінюст задае розныя: спачатку пыталіся, ці мае прадстаўнік партыі права падпісваць ад яе імя агульную рэзалюцыю супраць гвалту. Затым — дамовы, якія пацвярджаюць арэнду офісаў рэгіянальных арганізацый. Зараз — партыйныя спісы. Аднак кіраўнік партыі спадзяецца, што кансэнсус будзе дасягнуты.

Как Минюст проверяет партии и за что раздаёт предупреждения

"Зялёныя": адно папярэджанне ўжо ёсць, другое пад пытаннем

Кіраўнік Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук распавядае, што папярэджанне Мінюста гэтай восенню атрымаў адным з першых.

Афіцыйная прычына — у нас няма рэгіянальных структур, таму што, як вядома, ёсць праблемы з атрыманнем юрыдычнага адрасу для партый у рэгіёнах. Партыя была зарэгістраваная ў 1994 годзе, і гэтыя цяжкасці да гэтага часу мы не змаглі вырашыць. Ведалі пра гэта і ў Мінюсце. І вось вырашылі вынесці нам зараз папярэджанне. Мы яго заўтра абскардзім у Вярхоўным судзе. 

Прэтэнзія не толькі да адсутнасці рэгіянальных структур. Ёсць і палітычны момант: тое, што мы падпісвалі зварот супраць гвалту і за новыя выбары, а таксама стварылі пляцоўку для збору палітычных партый.

Па словах Кучука, цяпер "Зялёныя" атрымалі другі ліст ад Мінюста з патрабаваннем падаць партыйныя спісы.

Мы першапачаткова адмовіліся прадастаўляць спісы звязаныя з нашымі членамі. Быў знойдзены кампраміс: мы пакажам спісы, але не аддамо іх у электронным выглядзе. Мы іх паказалі, яны [Мінюст. — Еўрарадыё] абралі восем членаў партыі з розных абласцей і сказалі нам даць пацвярджэнне, што гэтыя людзі з'яўляюцца членамі партыі. Раніцай мы падалі гэтыя дакументы. Чакаем рэакцыі. Альбо нам будзе другое папярэджанне і прыпыненне дзейнасьці, альбо прымуць гэты кампрамісны варыянт.

Кучук тлумачыць, што, у выпадку двух папярэджанняў на працягу года, дзейнасць партыі можа быць прыпыненая. А вось закрыць партыю можа толькі Вярхоўны суд.

Как Минюст проверяет партии и за что раздаёт предупреждения

РППС: далі ўсё, што прасілі

Кіраўнік прарасійскай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Васіль Задняпраны называе праверку Мінюста "ўнутранай справай".

Тое, што яны па законе запыталі, мы па законе адказалі. Далі патрэбную інфармацыю. Ідзе звычайная праца. Яны запытваюць — мы адказваем. Пакуль нічога, што можна запатрабаваць звыш таго, што па законе, не было.

— Спісы членаў партыі ў вас прасілі?

— Я вам скажу так: усё, што прасілі — мы падалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі