Якія VPN-сэрвісы нельга заблакаваць — спіс

Блокировать впн-сервисы возможно, но не все

Блокировать впн-сервисы возможно, но не все

Заблакіраваць VPN-сэрвісы магчыма — і беларускія ўлады ўжо эксперыментавалі з гэтым у траўні. Як тлумачаць "Кібер-партызаны", блакіроўка VPN магчымая пры выкарыстанні тэхналогіі DPI, якая здольная ў агульным патоку інтэрнэт трафіку вызначаць і блакаваць канкрэтныя пакеты даных.

Дарэчы, DPI выкарыстоўвалі і ў жніўні 2020-га для блакавання ўсяго інтэрнэту.

Але не заўсёды VPN магчыма заблакаваць. Калі ў іх ёсць тэхналогія абфускацыі, то можна перахітрыць улады.

Сярод папулярных сэрвісаў тэхналогія ёсць у наступных:

— ExpressVPN;

— NordVPN;

— Surfshark;

— VyprVPN;

— ProtonVPN.

Як правіла, гэтая функцыя даступная ў платных версіях. Аднак гэта не вельмі дорага, затое гарантуе бяспеку ў інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі