Як бяспечна чытаць навіны ў Telegram, калі вы ў Беларусі

Как безопасно читать новости в телеграме в Беларуси

Парады, якіх можна прытрымлівацца самім і расказаць пра іх родным / Unsplash

Ужо больш за тры гады сілавікі працягваюць змагацца з тымі, хто чытае "няправільныя" навіны. Часцей за ўсё знойдзеныя ў тэлефоне падпіскі на каналы або СМІ, якія ўлады назвалі "экстрэмісцкімі", прыводзяць як мінімум да адміністрацыйнага арышту, калі вельмі пашанцуе — штрафу.

Нагадаем базавыя правілы і парады таго, як бяспечна чытаць навіны ў тэлеграме. Абавязкова карыстайцеся імі самі, а таксама расказвайце родным, асабліва пажылым, каму можа быць складаней разабрацца з тэхнікай.

Змяніць налады, пачысціць гісторыю

Першае і самае простае (і галоўнае), з чаго варта пачынаць — праверыць налады тэлеграма. Па-першае, прыбярыце сваё сапраўднае імя з акаўнта, кароткая спасылка (тое ж, што @імя) таксама мусіць быць незвязаная з вамі.

Далей — уключыце двухэтапную аўтарызацыю і стварыце воблачны пароль. Абавязкова уключыце доступ праз пароль, а калі ў вас ёсць функцыя Face ID — адключыце яе. Адзначце пункт "нумар тэлефона" у раздзеле "Прыватнасць" як "ніхто", тое ж самае зрабіце з аватарам (туды ўсё роўна лепш не ставіць сапраўднае фота).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі