Правілы бяспекі: як пачысціць фота ў аблоках Google і iCloud

Как удалить фото из гугл-облака и айклауд

Простыя інструкцыі па выдаленні фота з аблокаў Google і Apple / калаж Еўрарадыё

Сілавікі цяпер глядзяць не толькі на падпіскі беларусаў у Тэлеграме, але і заходзяць у іх воблачныя дыскі — шукаюць, за што можна "зачапіцца". Створаныя для зручнасці, беларусам функцыі сінхранізацыі фатаграфій і відэа ў воблаку могуць прынесці больш праблем. Расказваем, як пачысціць свае медыяфайлы на "Google-дыску", "Google Фота" і iCloud.

Што наогул трэба выдаляць?

Калі вы ў Беларусі, лепш выдаліць любыя сведчанні вашага ўдзелу ў акцыях пратэсту, маршах, дваровых чаяваннях — але не толькі. Напрыклад, калі вы рабілі скрыншоты з "экстрэмісцкіх" СМІ або захоўвалі фатаграфію, дзе ёсць "небяспечнае" лога, да гэтага таксама могуць прычапіцца — і як мінімум адправіць вас на "суткі" за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таму чысціць медыяфайлы варта максімальна грунтоўна — каб нічога не прапусціць.

Як пачысціць сэрвісы гугла

Калі ў вас тэлефон на Android і вы не выключалі сінхранізацыю фатаграфій у "воблаку" (у большасці яна стаіць аўтаматычна) — знайдзіце ў смартфоне дадатак "Фота" ("Photo").

Как почистить гугл фото и гугл драйв
Значкі Google Photo і Google Drive у смартфонах Android / калаж Еўрарадыё

Цяпер уважліва прагледзьце ўсе файлы, асабліва за 2020 і 2021 год.

Каб выдаліць фота ці відэа з воблака, трэба націснуць на яго і ўтрымліваць, яно будзе выдзелена (сіняй птушачкай). Вылучыце іншыя медыяфайлы, якія хочаце выдаліць са сваіх гугл-сэрвісаў, і націсніце "Выдаліць" ("Delete", значок кошыка).

Цяпер "небяспечныя" фота і відэа змешчаныя ў кошык "Google Photo". Зайдзіце ў яго, абярыце "Бібліятэку"(Library), там знойдзеце "Кошык" (Bin). Націснуўшы на меню з трох кропак, абярыце "Ачысціць кошык" (Empty bin) і пазначце "Выдаліць назаўжды" (Delete permanently).

Праверце таксама свой Google Drive (гугл-дыск) — такая праграма стаіць на большасці Android. Схема выдалення падобная: ва ўкладцы "Файлы" выбіраеце "небяспечныя", выдаляеце ў кошык, а потым абавязкова чысціце і сам кошык.

Калі вы гэтага яшчэ не зрабілі, выключыце сінхранізацыю свайго смартфона з сэрвісамі гугла. У наладах знайдзіце поле "Google", там будзе ўказаны ваш акаўнт з пазнакай, што сінхранізацыя ўключаная. Націсніце на яе і здыміце птушачку аб сінхранізацыі кантэнту.

Как удалит фото из айклауд
Трэба выбраць раздзел Photos / macworld

Знайдзіце раздзел "Фота" (насуперак назве, там будуць і відэа). Клікаючы па малюнках, вы можаце іх вылучыць, а потым націсніце на значок кошыка. Пасля зноў знаходзім "Нядаўна выдаленыя" і націскаем на "Выдаліць усе".

На ўсялякі выпадак таксама прагледзьце ўкладку iCloud Drive (аналаг гугл-дыска). Схема выдалення падобная.

Каб выключыць сінхранізацыю вашага айфона з iCloud, зайдзіце ў налады, абярыце адпаведны пункт і там здыміце птушачкі.

Не ведаеце, як і дзе спампаваць VPN? Скарыстайцеся тэлеграм-ботам ад Psiphon, каб усталяваць сэрвіс без праблем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі