Януковіч: Я ніколі не даваў загаду страляць у людзей

Віктар Януковіч заявіў, што ён па-ранейшаму лічыць сябе легітымным прэзідэнтам. Паводле яго слоў, "радыкалы" не выканалі пагадненняў, дасягнутых 21 лютага, і, нібыта, працягвалі стральбу ў Кіеве. Сам Януковіч сцвярджае, што ніколі не даваў загадаў праваахоўнікам страляць ва ўдзельнікаў акцый пратэсту. У яго, аказваецца, проста "рука не падымалася".

Былы ўкраінскі прэзідэнт пацвердзіў, што прасіў Уладзіміра Пуціна выкарыстаць расійскія войскі ва Украіне. Януковіч лічыць, што легітымнасць прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня ва Украіне "застаецца пад вялікім пытаннем".


 

У інтэрв'ю ён неаднаразова згадваў "узброеных радыкалаў", "бандытаў" і "нацыяналістаў", якія маюць "фашысцкія карані" і якія цяпер нікому не падначальваюцца. Януковіч шкадуе, што своечасова на іх дзеянні не было адпаведнай рэакцыі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі