З Беларусі ў Расію везлі кантрабандныя грушы пад выглядам квашанай капусты
Грушы, ілюстрацыйнае фота
У Бранскай вобласці Расіі мытнікі затрымалі фуру з грушамі, якая рухалася з боку Беларусі, паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне ФМС Расіі.
Кіроўца паведаміў мытнікам, што вязе квашаную капусту і кандытарскую глазуру ў вёдрах. Тыя не паверылі і агледзелі фуру. У ёй выявілі 20 тон грушаў у скрынях. Дакументаў на садавіну ў кіроўцы не было.
Аўтамабіль з грузам затрымалі. На кіроўцу могуць пачаць адміністрацыйную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.