Пад Смаленскам расіяне забралі ў беларусаў 5 тон сала "невядомага паходжання"

Транспарціроўка "адбывалася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, сумесна з староннімі прадметамі"

Транспарціроўка "адбывалася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, сумесна з староннімі прадметамі" / 32.fsvps.gov.ru

Пад Смаленскам расійскія мытнікі разам з памежнікамі ФСБ забралі ў беларусаў 5 тон сала "невядомага паходжання". На адной з рэгіянальных дарог яны спынілі два аўтамабілі, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі. "Абыходзячы афіцыйныя пункты ветэрынарнага кантролю", яны везлі прадукцыю ў РФ. Неабходных ветэрынарных дакументаў, якія б пацвердзілі паходжанне, якасць і бяспеку прадукта, не было. Да таго ж транспарціроўка "адбывалася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, сумесна з староннімі прадметамі", а сам аўтатранспарт не прызначаны для перавозкі харчовай прадукцыі.

"Паказанні" беларусаў былі супярэчлівыя. Адзін з іх казаў, што купіў сала ў Расіі і вёз яго ў Беларусь. Іншы ж заявіў, што прывёз прадукт з РБ. Груз затрыманы, праводзіцца разбіральніцтва.

Пад Смаленскам расіяне забралі ў беларусаў 5 тон сала "невядомага паходжання"
32.fsvps.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі