Зборная Беларусі ў даданыя хвіліны вырвала перамогу ў Эстоніі

Зборная Беларусі ў даданыя хвіліны вырвала перамогу ў Эстоніі

Зборная Беларусі па футболе выйграла ў гасцях у Эстоніі — 2:1. Гэта быў матч двух аўтсайдэраў адборачнай групы "С" чэмпіянату Еўропы 2020 года. Мікіта Навумаў адкрыў лік на 49-й хвіліне, але ўжо праз пяць хвілін Эрык Сорга забіў гол у адказ (ніжэй — відэа галоў). Гэта быў паядынак роўных сапернікаў, якія мелі нямала шанцаў у атаках. Мяч упарта не ішоў у браму эстонцаў, тройчы трапляў у каркас. Ва ўжо даданыя да асноўнага часу хвіліны пераможны гол забіў Максім Скавыш!

У выніку зборная Беларусі набрала першыя 3 ачкі. Дагэтуль беларусы прайгралі чатыры матчы запар.

Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Гутар, Мацвейчык, Паліцевіч, Навумаў, Палякоў, Яблонскі, Маеўскі, Кавалёў (Скавыш, 77), Драгун, Стасевіч (капітан), Сігневіч (Бахар, 64).

Для Міхаіла Мархеля гэта быў першы матч у якасці галоўнага трэнера зборнай.

У іншым матчы нашай групы Германія прайграла Галандыі — 2:4.

Зборная Беларусі ў даданыя хвіліны вырвала перамогу ў Эстоніі
pressball.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі