Жыхар Заслаўя знайшоў у сябе на ўчастку сапраўднага багамола

Жыхар Заслаўя знайшоў багамола

Жыхар Заслаўя знайшоў багамола / pristalica.by

Спачатку, мужчына падумаў, што гэта вялікі конік, але прыгледзеўшыся зразумеў, што багамол, паведамляе партал pristalica.by.

Заслаўец крыху спалохаўся, убачыўшы насякомае. А вось яго жонка, наадварот, не спалохалася і нават "паціскала" багамола, які, па словах мужчыны, быў каля 10 сантыметраў у даўжыню.

Няпрошаны госць не збіраўся сыходзіць, таму муж і жонка вырашылі пакінуць яго на ноч на вінаградзе, дзе шмат зеляніны.

Упершыню багамола ў нашых краях заўважылі каля 40 гадоў таму, а паўторна - толькі ў 2010 годзе. Гэты від, акрамя Беларусі, сустракаецца ў Расіі, Татарстане, Азербайджане, Іспаніі, Германіі, Партугаліі, Індыі, Кітаі, на Кіпры і ў Грэцыі.

Калі раней такія сустрэчы адбываліся ў асноўным на поўдні Беларусі, то зараз гэты від распаўсюдзіўся па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі