У машыне акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі труп жанчыны

У машыне Гошы Куцэнкі знайшлі труп жанчыны / Legion-Media
"Запарожац", які належыць расійскаму акцёру Гошы Куцэнку, быў накрыты брэзентам, а ўнутры знайшлі цела жанчыны з колатымі і рэзанымі ранамі, паведамляе расійскае выданне "База".
Пракуратура Масквы ўдакладняе, што падазраваны ў забойстве затрыманы — гэта 30-гадовы Альберт Абдулін. Ён нібыта прызнаўся, што ён быў п'яны і ў яго адбыўся канфлікт з гэтай жанчынай. Ён ударыў яе нажом, а потым схаваў цела ў "Запарожцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.