Ад імя "Белпошты" рассылаюцца смскі з фішынгавымі спасылкамі
Ізноў.
Ашуканцы рассылаюць смскі з фішынгавымі спасылкамі ад імя "Белпошты". Не адкрывайце ніякіх падобных паведамленняў, калі вы не чакаеце ніякіх паштовых адпраўленняў. А калі вам усё ж трэба трапіць на сайт пошты — уважліва сачыце, каб вы знаходзіліся менавіта на дамене belpost.by.
У смсцы махляры прапануюць "абнавіць адрас", бо пакет быццам бы не можа быць дастаўлены. Пасля пераходу па спасылцы чалавек апынаецца на фішынгавым сайце, які аформлены так жа, як афіцыйны сайт "Белпошты".
Калі ўвесці ў прапанаваную форму на сайце нумар карты, CVV-код і іншыя канфідэнцыйныя даныя, ашуканцы выкарыстаюць іх, каб скрасці грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.