Значкі ў памяць забітых Тарайкоўскага і Шутава прызналі экстрэмісцкімі

Значкі ў памяць забітых Тарайкоўскага і Шутава прызналі экстрэмісцкімі

У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі значкі з надпісамі "Героі не паміраюць. Аляксандр Тарайкоўскі", "Героі не паміраюць. Генадзь Шутаў", "Быць дабру. Дапамога, выратаванне, разам".

Адпаведнае рашэнне прыняў 27 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

Мінчук Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Як бачна на відэароліках з месца трагедыі, у мужчыну, які стаяў з пустымі паднятымі рукамі, стрэлілі з блізкай адлегласці. Крымінальную справу па факце яго гібелі Следчы камітэт пачаць адмовіўся. За ўшанаванне памяці Тарайкоўскага былі вынесеныя некалькі прысудаў як за крымінальнае злачынства.

Брастаўчанін Генадзь Шутаў быў паранены ў галаву афіцэрам вайсковага спецназу падчас разгону акцый пратэсту 11 жніўня 2020 года. Праз тыдзень ён сканаў у шпіталі. Суд у Брэсце пасмяротна прызнаў Шутава вінаватым і асудзіў. Сведка яго забойства Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. 

Значкі ў памяць забітых Тарайкоўскага і Шутава прызналі экстрэмісцкімі
Генадзь Шутаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі