ЗША перакінулі ў Еўропу стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B2 Stealth (відэа)
Вядома, што на наш кантынент прыляцелі тры гэтыя самалёты.
Прычына — напружаная сітуацыя ва Украіне і пагроза расійскай агрэсіі, паведамляе сайт censor.net.ua. У Пентагоне перакананыя, што Расіі трэба "адпраўляць паведамленне на той мове, якую яны зразумеюць".
B2 Stealth — гэта самы дарагі ў свеце бамбардзіроўшчык. Ён здольны наносіць удары звычайнымі і ядзернымі боепрыпасамі.
Нагадаем, апошнім часам, з-за сітуацыі ва Украіне, ЗША павялічваюць сваю прысутнасць у Еўропе. Амерыканскія вайскоўцы прыбываюць і ў краіны, з якімі мяжуе Беларусь — у Літву, Латвію, Польшчу.
Фота — cnw.mk.ua