Звольнілі кіраўніцу "Харошак", якая кіравала ансамблем з часу стварэння
Валянціна Гаявая
У харэаграфічным ансамблі "Харошкі" памянялася кіраўніцтва. Мастацкім кіраўніком калектыву стала Ірына Грушава, піша "Зеркало". Яе прозвішча таксама з'явілася на сайце калектыву.
Грушава — артыстка балета вышэйшай катэгорыі, у "Харошках" яна працуе амаль чвэрць стагоддзя.
На пасадзе мастацкага кіраўніка яна змяніла Валянціну Гаявую, якая кіравала "Харошкамі" з часу іх стварэння. Ансамбль пачаў працу 50 гадоў таму, у студзені 1974 года. Харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка былі яго стваральнікамі. Сёлета Гаявой спаўняецца ўжо 88 гадоў.
За час сваёй працы "Харошкі" сталі своеасаблівай візітоўкай Беларусі. Больш за 20 разоў ансамбль удзельнічаў у розных міжнародных фестывалях. Калектыў выступаў у краінах, Еўропы, Азіі і ў ЗША.
У кастрычніку 2020-га "Харошкі" выступілі ў будынку Купалаўскага тэатра, адкуль перад тым звольнілася амаль уся трупа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.