З’явіўся альтэрнатыўны план забудовы мінскай Асмалоўкі

З’явіўся альтэрнатыўны план забудовы мінскай Асмалоўкі

Супольнасць экспертаў​ прадставіла праект забудовы мінскай Асмалоўкі, над якім працавалі амаль год і які цяпер перадалі на разгляд у Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва. Праект апублікавала выданне The Village Беларусь.

Над планам працавалі ў тым ліку прадстаўнікі аб’яднання “Гісторыка”, Клуба гісторыі Мінску, грамадскай кампаніі “Генплан — для мінчукоў”, Міжнароднага аб’яднання музеяў, установы “Гарадское развіццё” і архітэктары Лізавета Шылічава і Раман Забела.

Гэта альтэрнатыўны план, які не прадугледжвае зносу старых жылых дамоў і дазваляе захаваць практычна ўсю гістарычную забудову. Пры гэтым новыя дамы не павінны імітаваць гістарычны стыль, але будавацца ў кантэксце старых будынкаў, быць “фонавымі”. Аўтары мяркуюць, што знос 40 старых дамоў і перасяленне 908 чалавек будзе каштаваць гарадскому бюджэту нашмат даражэй, чым рэалізацыя іх плана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі