12 лютага сустрэнуцца Папа Рымскі і патрыярх Кірыл
На 12 лютага прызначаная гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка і патрыярха Маскоўскага Кірыла. Яна адбудзецца ў аэрапорце Гаваны на Кубе. Дагэтуль пантыфік і кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы ніколі не сустракаліся.
ВВС адзначае, што Папа Рымскі і патрыярх Маскоўскі павінны падпісаць сумесную дэкларацыю аб узаемадзеянні цэркваў. Яны абмяркуюць праблему пераследу хрысціян у шэрагу рэгіёнаў свету.
Вядома, што патрыярх Кірыл будзе знаходзіцца з візітам на Кубе, а Папа Рымскі спыніцца на "выспе Свабоды" на шляху ў Мексіку.